2014-11-12 11:14:31

Святочная ёлка ў Ватыкане – з Калабрыі


RealAudioMP3 Святочная ёлка сёлета прыбудзе ў Ватыкан з рэгіёну Калабрыя. Яе ўрачыстая інаўгурацыя адбудзецца напярэдадні Божага Нараджэння – 19 снежня 2014 г. Аб гэтым паведаміў кіраўнік паўднёваітальянскай правінцыі Катандзара – Энца Бруна. Раней гэты рэгіён ужо ахвяраваў святочнае дрэва Пантыфіку – у 2006 г. Трэба нагадаць, што традыцыю ўстанаўліваць ёлку на плошчы св. Пятра ўвёў у 1982 г. св. Ян Павел ІІ. Папа заўсёды атрымоўвае яе ў падарунак з нейкай краіны. Год таму святочнае дрэва прыбыло з нямецка-чэшскай мяжы.

Таксама да Божага Нараджэння прымеркавана выстава-акцыя, якая пачынаецца ў Рыме 12 лістапада 2014 г. На ёй будуць прадстаўлены святочныя падарункі, дэкарацыі, упрыгажэнні. Даход ад яе правядзення будзе прызначаны на дабрачынныя мэты. Адметнасцю сёлетняй выставы стане прысутнасць на ёй падарункаў ад папы Францішка.

Арганізатарам акцыі выступіла асацыяцыя пад назвай “Кола св. Пятра”. Яна займаецца дабрачыннай дзейнасцю на карысць ініцыятыў Папы ўжо 145 гадоў. Пачынаючы з сённяшняга дня, члены і сябры асацыяцыі змогуць набыць або ахвяраваць прадметы, якія паходзяць з розных краін свету, у тым ліку: адзенне, вырабы са скуры, аксесуары і ювелірныя вырабы, унутранае ўбранне і ўпрыгажэнні. Даход ад перадсвяточнай выставы ў поўным аб’ёме будзе накіраваны на падтрымку дабрачынных ініцыятыў для бедных Рыма.







All the contents on this site are copyrighted ©.