Францішак: хрысціяне – не выключныя ўладальнікі збаўлення
Мы пастаянна павінны
змагацца са спакусамі, якія адводзяць нас ад служэння іншым, падкрэсліў 11 лістапада
2014 г., падчас гаміліі на ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, папа Францішак. Ён адзначыў,
што, як і Езус, мы павінны служыць, не просячы нічога ў замен, інакш касцёльнае служэнне
можа ператварыцца ва “уладную структуру”. Хрыстус кажа пра сілу веры, але адразу ж
папярэджвае, што яна павінна адлюстроўвацца ў служэнні. Францішка натхніла Евангелле
пра “нікчэмнага слугу”, які пасля цэлага дня цяжкай працы прыйшоў дадому, але не паклаўся
адпачываць, а пачаў служыць свайму гаспадару. Езус кажа пра “поўнае” служэнне, без
рэшты. Вера будзе тварыць цуды толькі на шляху служэння, падкрэсліў Пантыфік. Хрысціянін,
які атрымлівае дар веры ў хросце, дадаў ён, але “не развівае гэты дар на шляху служэння,
становіцца хрысціянінам бяссільным і бясплодным”. У рэшце рэшт, ён становіцца “хрысціянінам
для сябе, каб служыць сабе”. І гэта “сумная жыццё”, падкрэсліў Папа.
Ворагам
хрысціянскага служэння з’яўляецца лянота, звярнуў увагу Святы Айцец. Яна вядзе да
самазадавальнення і эгаізму. Ішчэ адна праблема – гэта імкненне “завалодаць сітуацыяй”.
Да гэтага былі схільныя нават апосталы, калі не пускалі людзей да Хрыста, каб тыя
Яму не перашкаджалі адпачываць. Яны нібыта імкнуліся завалодаць часам і ўладай Бога,
і мець на гэта выключнае права. І тады Езус іх перасцярог ад блытання служэння і ўлады.
Гэта можа адбываецца і сёння, калі хрысціяне пачынаюць сябе лічыць “гаспадарамі веры,
майстрамі Валадарства, уладальнікамі збаўлення”. Гэта спакуса небяспечная для кожнага
хрысціяніна. Замест гэтага трэба прапанаваць “служэнне пакоры” і “служэнне у надзеі”.
“У
жыцці мы павінны моцна змагацца супраць спакусаў, якія спрабуюць адвесці нас ад гэтай
паставы служэння”, - звярнуў увагу Францішак і дадаў, што Бог дае нам для гэтага дзве
“вялікіх ласкі” – пакору ў служэнні, да той ступені, каб мець магчымасць сказаць:
“Мы нікчэмныя слугі, але слугі – да канца”.