2014-11-10 15:06:04

Святы Айцец сустрэўся з біскупамі чатырох афрыканскіх краін


RealAudioMP3 10 лістапада 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “Ad limina Apostolorum” біскупаў з чатырох афрыканскіх краін: Сенегалу, Маўрытаніі, Каба-Вэрдэ і Гвінеі-Бісау. Звяртаючыся да іерархаў, Пантыфік адзначыў, што хрысціяне, нягледзячы на тое, што з’яўляюцца меншасцю ў гэтых краінах, павінны даваць адважнае і шчодрае евангельскае сведчанне. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на важнасць вядзення канструктыўнага дыялогу з мусульманамі – які становіцца ўсё больш неабходным для мірнага суіснавання. У той жа час, Касцёл павінен сведчыць аб любові Божай да ўсіх, не зважаючы на рэлігійныя адметнасці ў сваёй сацыяльнай дзейнасці, падкрэсліў Францішак.

Каб адказаць на выклікі, звязаныя з пастаяннай секулярызацыяй грамадства, Святы Айцец заклікаў біскупаў надаваць асаблівае значэнне дактрынальнаму і духоўнаму выхаванню свецкіх вернікаў. Францішак нагадаў пра неабходнасць актыўнага душпастырства сем’яў, бо менавіта ў іх адбываецца навучанне асновам веры і базавым прынцыпам сацыяльных адносін. “Некаторыя вашы Касцёлы – маленькія, слабыя, але адважныя і шчодрыя ў абвяшчэнні веры”, - сказаў Пантыфік на заканчэнне сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.