2014-11-10 12:02:40

Пантыфік прызначыў новых членаў Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду


RealAudioMP3 Папа Францішак прызначыў новых членаў Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы. У склад гэтай ватыканскай структуры ўвайшлі: кардынал Дональд Вюрл, арцыбіскуп Вашынгтона з ЗША, кардынал Рубэн Саласар Гомес, арцыбіскуп Багаты з Калумбіі і кардынал Джузэпэ Бертэла, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і старшыня Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Адміністрацыю маёмасці Апостальскай Сталіцы стварыў Павел VI 15 жніўня 1967 г. Апостальскай канстытуцыяй “Regimini Ecclesiae Universae”. Адміністрацыя нясе адказнасць за кіраванне маёмасцю Святога Пасада і фондамі, неабходнымі для дзейнасці Рымскай Курыі.

Трэба нагадаць, што ў Ватыкане працягваюцца шырокамаштабныя эканамічна-фінансавыя рэформы.







All the contents on this site are copyrighted ©.