2014-11-08 13:54:40

Папа здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Святога Пасаду


RealAudioMP3 Святы Айцец здзейсніў 8 лістапада 2014 г. шэраг важных прызначэнняў у структурах Апостальскай Сталіцы. Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, які да сённяшняга дня з’яўляўся прэфектам Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, стаў патронам Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна. Яго месца заняў была сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Яго пасаду, у сваю чаргу, зойме арцыбіскуп Паўл Рычард Галахер, які ў апошні час быў Апостальскім нунцыем у Аўстраліі.

Апостальская Сігнатура – гэта вышэйшы суд у сістэме судаводства Каталіцкага Касцёла, які забяспечвае таксама кантроль за належным здзяйсненнем правасуддзя ў ім. 66-гадовы кардынал Бёрк быў яе прэфектам з 27 чэрвеня 2008 г. Яго наступнік, арцыбіскуп Мамбэрці, з’яўляецца спецыялістам па кананічным праве.

Арцыбіскуп Паўл Рычард Галахер знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду з 80-х гадоў прошлага стагоддзя, з 2004 г. – у якасці Апостальскага нунцыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.