2014-11-08 11:40:23

Дванаццацігадовы юнак сярод благаслаўлёных: Папа аўтарызаваў дэкрэты


RealAudioMP3 7 лістапада 2014 г., падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэтаў аб гераічнасці цнотаў васьмі будучых благаслаўлёных. Сярод іх – двананнаццігадовы італьянскі юнак Сільвіа Дзісэнья, жыццё якога насіла рысы глыбокіх адносін з Езусам, адзначалася частай малітвай, рэгулярным удзелам у св. Імшы, дабрынёй і любоўю ў служэнні бліжнім, адказным выкананнем юнацкіх абавязкаў. У аддзінаццацігадовым узросце ў хлопца быў дыягназаваны рак косці, але нягледзячы на страшны вырак, ён працягваў жыццё з Богам, ахвяруючы свае пакуты за збаўленне свету. Памёр Сільвіа Дзісэнья 24 верасня 1979 г., а слава пра святасць яго жыцця распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Сярод іншых будучых благаслаўлёных, дэкрэты аб гераічнасці цнотаў якіх былі прадстаўлены Пантыфіку, чылійскі капуцын Франсіска Масіміяна Вальдэс Суберкасо; італьянскі бэнэдыктынец Ільдэбранда Грэгары; італьянскі святар з кангрэгацыі Араторыя св. Філіпа Нэры Раймонда Кальгана; нямецкі рэдэмптарыст Пелагіўс Заўтэр; ірландскі езуіт Джон Суліван і дзве свецкія верніцы з Францыі: Жана Манс і Марта Робін.








All the contents on this site are copyrighted ©.