Святы Пасад заклікаў вызнаўцаў сікхізму супрацоўнічаць у спагадлівым служэнні
Хрысціяне і сікхі
могуць разам аказваць спагадлівае служэнне грамадству, адзначаецца ў пасланні Папскай
рады па міжрэлігійным дыялогу, скіраваным да супольнасці сікхаў, з нагоды свята Гуру-Нанак-Джаянці,
якое сёлета адзначалася 6 лістапада. Спагадлівае служэнне з’яўляецца важным для ўсіх
асноўных рэлігій, у тым ліку для хрысціян і сікхаў. Яно “азначае дасягненне бедных,
патрабуючых, хворых, старых, інвалідаў, мігрантаў, бежанцаў, каго эксплуатуюць і пераследуюць;
пераўзыходжанне рознага кшталту бар’ераў і адмаўленне ад сваіх інтарэсаў і камфорту,
дзеля тых, якія з’яўляюцца Божымі стварэннямі і як такія, нашымі братамі і сёстрамі
і часткай нашай адзінай вялікай чалавечай сям’і”, гаворыцца ў пасланні ватыканскай
дэкастэрыі.
Перад абліччам матэрыялізму, спажывальніцтва і індывідуалізму,
якія робяць сучасных людзей больш эгацэнтрычнымі, неадчувальнымі і абыякавымі да патрэб
і пакут іншых, Святы Пасад адзначыў асаблівую важнасць супрацоўніцтва ў спагадлівым
служэнні.
Сікхі пражываюць пераважна ў індыійскім штаце Пенджаб, некаторых
краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі, на востраве Фіджы, Вялікабрытаніі. Іх агульная
колькасць дасягае 20 млн. чалавек. Яны з’яўляюцца вызнаўцамі сікхізма – рэлігіі, якая
ўзнікла ў ХVI ст. пры ўзаемаўплыве індуізма і іслама.