Адказныя за СМІ пры епіскапатах Еўропы абмеркавалі ролю Касцёла ў інтэрнэце
Адказныя за сродкі
камунікацыі пры епіскапатах Еўропы правялі супольнае пасяджэнне прысвечанае ролі Касцёла
ў інтэрнэце. Форум пад назвай “Камунікацыя як сустрэча, паміж сапраўднасцю і канкрэтнасцю”
праходзіла ў грэчаскіх Афінах 3-5 лістапада 2014 г. У ім прымалі ўдзел каля 40 біскупаў
і экспертаў у сферы СМІ, у тым ліку старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі
арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі. Удзельнікамі спаткання падкрэлівалася важнасць навучання
карэктнаму карыстанню тэхналогіямі і ураўнаважанай прысутнасці Касцёла ў лічбавай
сферы. Адным з выклікам іерархі і эксперты назвалі празмернае захапленне моладзі сучаснымі
тэхналагічнымі сродкамі, з занядбаннем на іншыя аспекты камунікацыі. Неабходна вучыць
моладзь бачыць у лічбавай прасторы магчымасць для сапраўдных адносін, перакананы касцёльныя
медыя-эксперты.
Іншы важны аспект, які адзначаўся падчас дыскусій, тычыўся
евангелізацыйных магчымасцяў, якія дае інтэрнэт. Інтэрнэт павінен бачыцца не толькі,
як сродак для стварэння адносінаў, але таксама і абвяшчэння. Такім чынам, паводле
ўдзельнікаў спаткання, Касцёлу важна знайсці раўнавагу паміж камунікатыўнай адкрытасцю
і глыбінёй зместу, які перадаецца.