2014-11-05 12:10:26

Старшыня Папскай рады: сучасная культура вядзе да грамадства без сем’яў


RealAudioMP3 У Мадрыдзе была прэзентавана праграма XVI Кангрэсу “Католікі і грамадскае жыццё”, які пачнецца 14 лістапада пад дэвізам “Сям’я назаўсёды – выклікі і надзеі”. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Папскай рады па справах сям’і. “Кангрэс праходзіць у гістарычны момант, і на ім прысутнічае трыпціх: сужэнства, сям’я і жыццё. Таму гэты кангрэс настолькі выключны”, - сказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья. У сваім выступленні іерарх шырока прадставіў сітуацыю інстытута сям’і, пагружанага “у геданістычнай культуры”. Гэтая культура не толькі “лічыць доўгатэрміновыя адносіны немагчымымі”, але і вядзе да “грамадства без сем’яў”. Скарачэнне колькасці кананічных і грамадзянскіх сужэнстваў выклікала павелічэнне колькасці людзей, якія жадаюць жыць у адзіноце, таму што “любое рашэнне, якое ўключае ў сябе сямейныя адносіны, лічыцца невыносным”. Нядзіўна, што “умацоўваецца грамадства, у якім ніхто нікому не давярае, дзе трывалыя адносіны лічацца немагчымымі, і ў якім усё часцей можна пачуць такія заявы, як “Real Madrid for ever”, а не “сужэнства назаўжды”.

Хоць іншыя саюзы заслугоўваюць павагі, аднак, як адзначыў старшыня Папскай рады, параўноўванне іх да сужэнства паміж мужчынам і жанчынай, адкрытага для жыцця, мае ілжывую аснову. Сужэнская любоў мае сваё ўласнае вымярэнне, непараўнальнае з іншымі саюзамі. У цяперашнім “крызісе сямейнай культуры ўпершыню ў гісторыі наступіў разрыў сувязі сужэнства-жыццё-сям’я”. Арцыбіскуп Палья звярнуўся да ўсіх, і асабліва католікаў, рабіць усё магчымае, каб “прадэманстраваць прыгажосць сям’і”, якая з’яўляецца “найвялікшай спадчынай чалавецтва”.







All the contents on this site are copyrighted ©.