2014-11-05 11:16:25

Прэфект ватыканскай дыкастэрыі з візітам у ЗША


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння знаходзіцца з візітам у Злучаных Штатах. Выступаючы 4 лістапада 2014 г. у Каталіцкім універсітэце Амерыкі кардынал Герхард Людвіг Мюлер нагадаў, што Касцёл і тэалогія існуюць для таго, каб евангелізаваць, а не задавольвацца дасягненнямі, распрацаванымі ў кабінетах. Ён падкрэсліў, што тэолагі не могуць быць абмежаваны да інтэлектуальнага пазнання ісціны; яны павінны евангелізаваць з любоўю, каб Евангелле захавала сваю свежасць. Даследаванне Божай праўды павінна быць у канчатковым рахунку служэннем Касцёлу, якое выконваецца з любові да яго.

Кардынал Мюлер сказаў, што вучэнне Касцёла дапамагае вернікам у поўнай меры пакладаць надзею на Бога, дае ім магчымасць вызнаваць сапраўдную веру, у свабодзе ад памылак, незалежна ад часу і абставін. У гэтым сэнсе, Веравучэнне не з’яўляецца нечым, што навязваецца Касцёлу звонку, але непасрэдна вынікае з хрысціянскага вучэння і ісціны. Яно больш вызваляе Касцёл, чым звязвае яго, каб ён мог лепш ажыццяўляць сваё служэнне. Той, хто сам не аддаў сябе на служэнне ісціне, не зможа дзяліцца свабодай, якую дае праўда, лічыць прэфект Кангрэгацыі Веравучэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.