2014-11-04 12:38:19

Філіпінскі кардынал пасля Сіноду: не трэба вешаць на іерархаў ярлыкі


RealAudioMP3 Сярод журналістаў, якія асвятлялі пасяджэнне Сінода Біскупаў на тэму сям’і не было нікога з Азіі або Афрыкі. У медыйным забеспячэнні асамблеі дамінавалі заходнія журналісты, адзначыў кардынал Луіс Антоніа Тагле, арцыбіскуп Манілы. Ён патлумачыў такім чынам націск сродкаў масавай інфармацыі на дзве тыпова “заходнія” праблемы, а менавіта, становішча гомасексуалістаў і разведзеных, якія заключылі паўторны саюз.

Пасля вяртання на Філіпіны, кардынал Тагле запэўніў вернікаў, што сінадальныя айцы таксама былі зацікаўлены іншымі праблемамі, такімі як змешаныя сужэнствы, насілле ў сям’і, парнаграфія, беднасць і міграцыя. Ён нагадаў, што з філіпінскага пункту гледжання асабліва балючай праблемай з’яўляецца сітуацыя няпоўных сем’яў па прычыне міграцыі.

Спасылаючыся на гарачыя дэбаты на пасяджэннях Сінода Біскупаў, кардынал выказаў меркаванне, што небяспечным з’яўляецца прычэпліванне іерархам ярлыкоў прагрэсіўнага, кансерватыўнага або традыцыяналіста. На яго думку, такі падыход, на жаль, паслужыў дыскваліфікацыі некаторых удзельнікаў сінадальнай дыскусіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.