2014-11-03 10:13:25

Пантыфік наведаў Ватыканскія гроты


RealAudioMP3 2 лістапада 2014 г., ва Успамін усіх памерлых вернікаў, Святы Айцец наведаў гроты пад базылікай св. Пятра. Францішак падтрымаў шматгадовую традыцыю малітвы за Пантыфікаў, целы якіх пакояцца ў гэтым месцы, і за ўсіх памерлых. Падзея насіла сцісла прыватны характар. Ватыканскія гроты знаходзяцца пад базылікай св. Пятра, але над былым храмам IV ст., пабудаваным па загадзе імператара Канстанціна. Там ёсць капліцы, прысвечаныя розным святым і грабніцы каралёў, каралеў і Пантыфікаў, пачынаючы з Х ст. Асаблівым і самым шанаваным месцам тут з’яўляецца магіла св. Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.