2014-11-03 14:49:45

Аргентынская праваабаронца будзе размаўляць з Папам пра выкрадзеных дзяцей


RealAudioMP3 Эстэла дэ Карлота, старшыня аргентынскай грамадскай арганізацыі “Бабулі Пласа-дэ-Маё”, сустрэнецца 5 лістапада 2014 г. у Ватыкане з папам Францішкам. Лаўрэата Прэміі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне правоў чалавека будзе суправаджаць ідэнтыфікаваны некалькі тыдняў таму як яе ўнук Ігнасіа Мантоя Карлота. Сустрэча будзе насіць неафіцыйны, і нават сямейны характар, паведаміла праваабаронца ў інтэрв’ю газеце “La Nacion”. Францішак сам выказаў жаданне “пазнаёміцца з унукам, абняць і прывітаць яго”. У той жа час, Эстэла дэ Карлота хоча пагаварыць з Папам аб працягу пошуку выкрадзеных падчас ваеннай дыктатуры ў Аргентыне дзяцей і падтрымцы ў гэтай справе з боку Касцёла.

Унук Эстэлы дэ Карлота з’яўляецца адным з найменш 500 дзяцей праціўнікаў рэжыму, якія прыйшлі на свет у турмах і лагерах катаванняў у перыяд ваеннай дыктатуры ў Аргентыне (1976-1983). Яны былі сістэматычна ізаляваны ад сваіх бацькой, а затым адабраны ў іх і аддадзены ў прыёмныя сем’і. Арганізацыя “Бабулі Пласа-дэ-Маё” спрабуюць расследаваць гэтыя злачынствы. У іх атрымалася высветліць да гэтага часу 115 выпадкаў.

Раней праваабарончая арганізацыя атрымала дакументы з архіваў Каталіцкага Касцёла, якія, як адзначылі яе члены, могуць паспрыяць ідэнтыфікацыі асоб зніклых дзяцей. У маі 2013 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане папа Францішак абяцаў Эстэле дэ Карлота сваю падтрымку ў намаганнях арганізацыі “Бабулі Пласа-дэ-Маё”. “Вы можаце разлічваць на мяне. Я на вашым баку”, - сказаў тады Пантыфік. Неўзабаве пасля гэтага, Канферэнцыя Біскупаў Аргентыны абвясціла, што яна адкрывае праграму па дапамозе ў пошуку дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.