Пантыфік запрасіў
вернікаў маліцца за Іерусалім, каб “Святы горад, дарагі для юдэяў, хрысціян і мусульман,
які ў апошнія дні стаў сведкай рознага роду напружанасці, заўсёды мог быць знакам
і прадчуваннем міру, якога Бог жадае для ўсёй чалавечай сям’і”. 1 лістапада 2014 г.
пасля малітвы “Анёл Панскі” Францішак нагадаў таксама пра беатыфікацыю іспанскага
мучаніка Пэдра Асуа Мэндзіа, якая адбылася 1 лістапада ў Віторыі. Гэта быў сціплы
святар, які прапаведаваў Евангелле ў святасці жыцця, праз катэхізацыю і адданасць
бедным. Ён быў арыштаваны, катаваны і забіты за тое, што выказаў жаданне застацца
верным Пану і Касцёлу, нагадаў Папа.
Францішак прывітаў удзельнікаў спартыўных
ініцыятыў, прымеркаваных да ўрачыстасці Усіх Святых, і адзначыў важнасць спалучэння
спорту, хрысціянскага сведчання і дабрачынных намаганняў.