2014-10-31 14:08:29

Старшыня Еўрапарламента: візіт Папы – унікальная падзея для абодвух бакоў


RealAudioMP3 Візіт папы Францішка ў Еўрапарламент з’яўляецца унікальнай магчымасцю для абодвух бакоў, лічыць старшыня заканадаўчага органа Еўрапейскага саюза Марцін Шульц. Пасля аўдыенцыі ў Пантыфіка, 30 кастрычніка 2014 г., палітык заўважыў, што ў бягучы гістарычны перыяд Святы Айцец, магчыма, з’яўляецца самай аўтарытэтнай асобай не толькі для католікаў, але і для многіх іншых людзей. Ён з’яўляецца сапраўды ўказальным знакам для свету, які нясецца на небяспечнай хуткасці, часам, у вельмі небяспечных накірунках, адзначыў нямецкі сацыял-дэмакрат. З іншага боку, Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі амаль 507 млн. чалавек з 28 краін. Таму, гэты момант будзе асабліва важным, лічыць Марцін Шульц.

На думку палітыка, пасланне Пантыфіка аб справядлівасці і культуры сустрэчы, будзе добра прынята ў Страсбургу. Тэмы сацыяльнай справядлівасці, масавага беспрацоўя, асабліва сярод моладзі, вельмі часта ўздымаюцца падчас дэбатаў еўрадэпутатаў, адзначыў ён. Гаворачы пра апошнія рэформы Еўрасаюза, асабліва ў банкаўскай сферы, Марцін Шульц падкрэсліў існаванне жаданне стрымаць спекулятыўны капіталізм, які выйшаў з пад кантролю і стаў прычынай крызісу, што перажывае Еўропа.

Старшыня Еўрапарламента падзяліўся думкай аб тым, што Папа, які прыбыў з Лацінскай Амерыкі, можа дапамагчы жыхарам Старога Кантынента стаць больш праеўрапейскімі: ён бачыць у ідэі Еўропы не толькі магчымасць для палітыкі міру, але таксама прыладу ў кантэксце шматпалярнага свету. “Я б хацеў, каб многія еўрапейскія грамадзяне падзялялі гэты погляд”, - сказаў палітык.








All the contents on this site are copyrighted ©.