2014-10-29 13:24:21

Францішак моліцца за зніклых мексіканскіх студэнтаў


RealAudioMP3 Святы Айцец узгадаў пра зніклых 26 верасня 2014 г. 43-х мексіканскіх студэнтаў – удзельнікаў маніфестацыі супраць рэформы сістэмы адукацыі, якія паводле версіі паліцэйскіх, маглі быць выкрадзены і забіты па загадзе тагачаснага мэра горада Ігуале, звязанага з крымінальнымі групоўкамі, які, на дадзены момант, хаваецца ад следства. Звяртаючыся да прысутных на агульнай аўдыенцыі іспанамоўных пілігрымаў, і ў прыватнасці да вернікаў з Мексікі, Францішак выказаў сваю блізкасць і запэўніў у малітве за ўвесь народ краіны. “Сёння жадаю ўзнесці малітву і наблізіць да нашага сэрца ўвесь мексіканскі народ, які пакутуе па прычыне знікнення сваіх студэнтаў і многіх іншых падобных праблем. Няхай нашыя братэрскія сэрцы будуць побач з імі ў гэтым момант”, - заклікаў вернікаў Папа.

Безвыніковы пошук ахвяраў пераследу працягваецца ўжо больш за месяц. У розных гарадах Мексікі праходзяць пратэстныя акцыі з патрабаваннем знайсці зніклых студэнтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.