2014-10-29 11:07:00

Папа нагадаў пра пакуты ахвяраў віруса Эбола


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў сваю заклапочанасць з прычыны распаўсюджвання эпідэміі Эболы, якая асаблівым чынам закранае афрыканскі кантынент і яго самыя бедныя слаі насельніцтва. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 29 кастрычніка 2014 г. Святы Айцец звярнуўся са спецыяльным зваротам на гэту тэму. “Я блізкі, з любоўю і малітвай, да пацярпеўшых асобаў, а таксама да дактароў, медыцынскага персаналу, валанцёраў, рэлігійных інстытутаў і асацыяйцый, якія гераічна ахвяруюцца дзеля дапамогі гэтым нашым захварэўшым братам і сёстрам”, - сказаў Папа. Пантыфік чарговы раз звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам прыкласці ўсе неабходныя намаганні для барацьбы з вірусам, канкрэтна памяншаючы няшчасці і пакуты людзей, падвергнутых цяжкаму выпрабаванню. Папа заклікаў вернікаў маліцца за пакутуючых ад Эболы і памерлых ад гэтай хваробы.








All the contents on this site are copyrighted ©.