2014-10-29 14:12:48

Каталіцкая асацыяцыя “Signis” атрымала кананічны статус


RealAudioMP3 Міжнародная каталіцкая асацыяцыя для камунікацыі “Signis” атрымала кананічны статус. Адпаведныя дэкрэты Папскай рады па справах свецкіх былі ўручаны яе кіраўнікам падчас ўрачыстай цырымоніі ў Ватыкане 28 кастрычніка 2014 г. “Signis” паклікана выхоўваць свецкіх католікаў, працуючых у СМІ, каб яны былі сапраўднай соллю і святлом, а таксама зачынам, здольным змяніць свет знутры. Ваша хрысціянскае сведчанне важна і для Касцёла, і для свету. Касцёл патрабуе гэтага і разлічвае на вас, як на частку сваёй місіі евангелізацыі сучаснага свету”, сказаў падчас цырымоніі старшыня Папскай рады па справах свецкіх, кардынал Станіслаў Рылка.

Каталіцкая асацыяцыя “Signis” была заснавана ў 2001 г. у выніку аб’яднання двух арганізацый, маючых прызнанне і падтрымку Апостальскай Сталіцы: Міжнароднай каталіцкай арганізацыі кінематографа і тэлерадыёвяшчання і Міжнароднага бюро каталіцкіх радыёстанцый. У склад асацыяцыі ўваходзяць 150 паўнапраўных асацыяцый-удзельніц і 76 асацыіраваных членаў з 122 краін свету. Старшынёй Каталіцкай Асацыяцыі для камунікацыі “Signis-Беларусь” з’яўляецца рэжысёр Юрый Гарулёў.








All the contents on this site are copyrighted ©.