2014-10-28 14:22:36

Папа правядзе нефармальную сустрэчу з Прэзідэнтам Балівіі


RealAudioMP3 Папа Францішак правядзе прыватную сустрэчу з Прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам. Яна адбудзецца вечарам 28 кастрычніка 2014 г. у ватыканскай рэзідэнцыі Пантыфіка. Візіт палітыка адбудзецца у рамках Сусветнай сустрэчы народных рухаў – ініцыятывы Папскай рады “Iustitia et pax”, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі аб’яднанняў бедных рабочых і сялян, а таксама асоб, якія жывуць і працуюць на перыферыях грамадстваў і не маюць ўласнага прадстаўніцтва ў выглядзе традыцыйных прафсаюзаў. Эва Маралес, на пачатку сваёй палітычнай кар’еры, быў народнага руху працаўнікоў какаінавых плантацый. Мерапрыемства праходзіць 27-29 кастрычніка 2014 г.

Як патлумачыў журналістам кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, сустрэча паміж Папам і Прэзідэнтам Балівіі не была арганізавана па дыпламатычных каналах, але звязана з удзелам апошняга ў ватыканскім форуме. “Прыватная нефармальная сустрэча паміж Святым Айцом і Прэзідэнтам, якая адбудзецца сёння вечарам – гэта выраз любові і блізкасці да народа і Касцёла ў Балівіі і падтрымкі паляпшэння адносін паміж уладамі і Касцёлам у гэтай краіне”, - сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.