2014-10-27 13:10:18

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Уганды


RealAudioMP3 27 кастрычніка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені, які таксама сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. Падчас перамоваў, якія праходзілі ў сардэчнай атмасферы, закраналіся некаторыя аспекты жыцця краіны і адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Угандай. Звярталася ўвага на ўклад Каталіцкага Касцёла і супрацоўніцтва з яго адукацыйнымі, сацыяльнымі і медыцынскімі структурамі. Падкрэслівалася важнасць мірнага суіснавання паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў і сацыяльных груп у краіне. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама міжнародную сітуацыю і канфлікты, трываючыя ў некаторых рэгіёнах Афрыкі, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.