2014-10-26 14:06:44

Ватыканскі іерарх: у Касцёле няма палітычнай дэмакратыі ці рэвалюцыі


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, кардынал Герхард Людвіг Мюлер лічыць, што Сінод Біскупаў на тэму сям'і, які нядаўна завершыў свае працы ў Ватыкане, быў надзвычайным не толькі ў сваім назове, але таксама і ў чаканнях ад яго. “Розныя СМІ з усяго свету інфармавалі аб будучай рэвалюцыі ў Касцёле. Але ў Касцёле няма палітычнай дэмакратыі, як сказаў Бэнэдыкт XVI, таму не можа быць рэвалюцыі ў агульнапрынятым сэнсе гэтага слова”, - сказаў нямецкі пурпурат. Паводле іерарха ў Касцёле на самым пачатку здзейснілася вялікая рэвалюцыя, аўтарам якой быў Езус Хрыстус. “Гэтая рэвалюцыя мае за свой цэнтр Бога і яна ніколі не страціць на сваім значэнні”, - падкрэсліў ён.

Кардынал Мюлер назваў Сінод “рэвалюцыяй Любові супраць граху і эгаізму”, што як ён патлумачыў, азначае “культуру жыцця, а не смерці”. Па словах прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, “усё заснавана на пытанні, ці мы прымаем новае жыццё. Усё жыццё – гэта дар ад Бога, і мы павінны яго паважаць і прымаць”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.