2014-10-25 11:08:36

Пантыфік падтрымаў беспрацоўную моладзь


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў падтрымку моладзі, пакутуючай ад адсутнасці працы. Ён скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў італьянскага форума прысвечанага праблемам беспрацоўя сярод моладзі, які праходзіць 24-26 кастрычніка ў Салерна, па ініцыятыве мясцовага епіскапату. Францішак прызнаўся, што асабіста пазнаёміўся са шматлікімі праблемамі беспрацоўнай італьянскай моладзі, падчас сваіх падарожжаў па краіне і прыватных сустрэч. Беспрацоўе, паводле Папы, “гэта не толькі эканамічная праблема, але праблема годнасці”. “Дзе няма працы – няма годнасці, няма досведу годнасці звязанага з магчымасцю прыносіць хлеб дамоў! Нажаль, у Італіі, вельмі шмат моладзі без працы”, заўважыў Пантыфік. Францішак нагадаў, што праца дазваляе праектаваць будучыню і вырашацца на стварэнне сям’і. Ён назваў актуальную сацыяльна-эканамічныю сітуацыю “мукай моладзі” і падкрэсліў, што занядбанне на праблемы маладых пакаленняў пагражае будучыні ўсяго народу.

Перад абліччам “культуры выкідання”, Пантыфік заклікаў чэрпаць надзею з Евангелля. “Евангелле – крыніца надзеі, таму што паходзіць ад Бога, паходзіць ад Езуса Хрыста, які стаў салідарным перад абліччам кожнай нашай сітацыі няўпэўненасці”, - сказаў Папа. Ён заклікаў карыстацца сілай Евангелля для вырашэння сацыяльных і культурных праблем, памятаючы, што яно нараджае павагу да іншых, культуру сустрэчы, салідарнасць і дазваляе быць сведкамі надзеі ў цяжкіх сітуацыях.








All the contents on this site are copyrighted ©.