2014-10-22 14:58:44

Пантыфік салідарны са звольненымі супрацоўнікамі італьянскай авіякампаніі


RealAudioMP3 “Няхай ніводная сям’я не будзе пазбаўлена крыніцы працы”, - заклікаў 22 кастрычніка 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі папа Францішак, звяртаючыся да італьянскія пілігрымаў. Ён спаслаўся на масавыя звальненні супрацоўнікаў авіякампаніі “Meridiana Fly”. Святы Айцец выказаў глыбокае адзінства і салідарнасць з людзьмі, якія баяцца за сваю будучыню і магчымасць далейшага працаўладкавання. “Я шчыра спадзяюся, што можна будзе знайсці справядлівае рашэнне, якое возьме пад увагу, у першую чаргу, чалавечую годнасць і асноўныя патрэбы шматлікіх сем’яў”, - сказаў Папа.

Кіраўніцтва кампаніі “Meridiana Fly” заявіла ў мінулыя дні аб звальненні з працы 1600 супрацоўнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.