2014-10-20 13:15:37

Францішак абмяркоўвае з кардыналамі сітуацыю хрысціян Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў пажаданне, каб падчас агульнага публічнага кансісторыя, які пачаўся 20 кастрычніка 2014 г. у Ватыкане, былі зроблены неабходныя прапановы на карысць хрысціян Блізкага Усходу, якія, “пры абыякавасці з боку многіх”, сустракаюцца з тэрарызмам, насіллем і пераследам на тэрыторыі, дзе нарадзілася і адкуль распаўсюдзілася хрысціянства. Менавіта сітуацыі верніках гэтага рэгіёна Пантыфік вырашыў прысвяціць сваю сустрэчу з кардыналамі. Фармальнай нагодай для кансісторыя стала абмеркаванне будучай кананізацыі індыйскага святара бл. Джозэфа Ваза, заснавальніка Араторыя Святога Крыжа Цудаў у горадзе Гоа, і італьянскай законніцы бл. Марыі Крыстыны ад Беззаганнага Зачацця, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр адкупленчай ахвяры Езуса Сакрамэнтальнага. Папа аўтарызаваў зацвярджэнне дакрэтаў, якія тычацца цудаў, здзейсненых праз іх заступніцтва, 17 верасня 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.