2014-10-17 17:52:40

Удзельнікі Сінода абмяркоўваюць пасланне асамблеі


RealAudioMP3 Спецыяльная камісія Сінода Біскупаў займаецца падрыхтоўкай і рэдагаваннем выніковых дакументаў асамблеі, распавёў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Вечарам 17 кастрычніка 2014 г. удзельнікі асамблеі сабраліся ў сінадальнай зале, каб назнаёміцца з чарнавым варыянтам паслання Сінода Біскупаў, а раніцай 18 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя “Relatio Sinodi” – справаздачы Сінода і зацвярджэнне паслання асамблеі. У традыцыйным брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы прынялі ўдзел некаторыя іерархі. Адзін з іх, старшыня французскага епіскапата арцыбіскуп Жорж Панцье, адзначыў атмасферу адкрытасці і свабоды словы, пануючую на Сінодзе. Праца асамблеі, на яго думку, была прагрэсіруючай і нягледзячы на адметнасці, якія існуюць на розных кантынентах, усе ўдзельнікі форума падкрэслівалі фундаментальныя прынцыпы навучання Касцёла аб сям’і і абароне жыцця. Паводле французскага іерарха, было б дзіўна, калі б згоды па гэтых пытаннях не існавала ў выніковых дакументах.

Нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс, таксама прысутны на брыфінгу, выказаў перакананасць, што вынікі працы ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў дадуць новы імпульс душпастырству сем’яў. Закранаючы тэму адносінаў Касцёла да людзей з гомасексуальнай арыентацыяй, пурпурат нагадаў пра важнасць іх духоўнага суправаджэння, “каб зразумелі, як жыць Евангеллем”.








All the contents on this site are copyrighted ©.