2014-10-17 11:22:04

Кардыналы каментуюць справаздачы малых груп Сінода


RealAudioMP3 Сваё меркаванне адносна працы малых груп выказаў прэфект Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы кардынал Джордж Пэл. Ён назваў справаздачы, прадстаўленыя па выніках дыскусій, “каталіцкімі, у лепшым сэнсе гэтага слова”. “Адзін даклад адрозніваецца ад другога, але яны захоўваюць радыкальную вернасць Евангеллю і Хрысту”, падкрэсліў пурпурат і дадаў, што навучанне Касцёла і Евангелле займаюць у іх цэнтральнае месца. У іх прысутнічае міласэрнасць, але “міласэрнасць у праўдзе”, адзначыў ён. Кардынал Пэл перакананы, што “пасля апублікавання дакладаў малых груп сітуацыя стане больш зразумелай, і гэта лінія яснасці працягнецца таксама і ў выніковым дакладзе”.

Па словах старшыні Папскай рады па справах сям’і кардынала Вінчэнца Пальі, “на Сінодзе адбываецца менавіта тое, што жадаў бачыць папа Францішак: вельмі жывое абмеркаванне”. “Мы рухаемся ў бок важнага выніковага дакладу, які не толькі не паставіць кропку ў дэбатах, але адкрые новы надзвычайны год працы. (...) Бясспрэчна, што тое, што адбываецца на Сінодзе, з'яўляецца актам любові да ўсяго свету”, - сказаў ён. На плячах сінадальных айцоў ляжыць не толькі вырашэнне ўнутрыкасцёльных пытанняў, але, адказнасць за ўсе сем'і свету, лічыць ватыканскі пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.