2014-10-17 15:36:23

Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у беатыфікацыі Паўла VI


RealAudioMP3 Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у беатыфікацыі Паўла VI, якая адбудзецца 19 кастрычніка 2014 г. на галоўнай ватыканскай плошчы, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Менавіта з рук Паўла VI, у 1977 г., арцыбіскуп Мюнхен-Фрайзінгскі Ёзэф Ратцынгер атрымаў кардынальскі берэт. Акрамя Папы на пенсіі ў беатыфікацыі прымуць удзел два іншыя іерархі, якія атрымалі кардынальскую годнасць у часы пантыфікату Паўла VI: бразільскі пурпурат Паўлу Эварысту Арнс, былы арцыбіскуп Сан-Паўлу і амерыканскі кардынал Уільям Уэйкфілд Баум, былы арцыбіскуп Вашынгтонскі, які таксама займаў пасады прэфекта Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі і Вялікага Пенітэнцыярыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.