Пачалася распрацоўка выніковага дакумента Сінода Біскупаў
16 кастрычніка 2014
г. удзельнікі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў пазнаёміліся са справаздачамі
аб працы ў малых групах. Дапаўненні і папраўкі, распрацаваныя ў рамках дыскусій, былі
прадстаўлены Генеральнаму саркаратыяту Сінода, распавёў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік
Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Паводле святара, цяпер пачаўся новы этап асамблеі,
звязаны з распрацоўкай і зацвярджэннем паслання Сінода Біскупаў, а таксама “Relatio
Sinodi” (Cінадальнага дакладу) – кампендыўма двухтыднёвай працы асамблеі. Абмеркаванне
гэтага дакумента пройдзе раніцай 18 кастрычніка. Яго змест, у скарочанай форме, будзе
прадстаўлены журналістам падчас прэс-канферэнцыі.
Кс. Ламбардзі паведаміў
таксама, што дзеля спрыяння большай адкрытасці і празрыстасці, удзельнікамі Сінода
Біскупаў было прынята рашэнне аб публікацыі справаздач аб працы ў малых групах. Пераказваючы
пажаданне Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў, кіраўнік Залы Друку, заклікаў
журналістаў памятаць, што гэтыя дакументы з’яўляюцца працоўнымі, а не канчатковымі.