2014-10-16 11:28:19

Пантыфік: містычны досвед св. Тэрэзы Авільскай не аддаляў яе ад праблем свету


RealAudioMP3 Св. Тэрэза Авільская вучыць, што шлях да Бога – гэта шлях да людзей, напісаў папа Францішак у пасланні да 500-годдзя з дня нараджэння вялікай іспанскай святой, якое будзе адзначацца ў 2015 г. “Евангелле – гэта не абцяжарваючая свінцовая сумка, але крыніца радасці, якая напаўняе сэрца Богам і падштурхоўвае служыць людзям”, - адзначыў Пантыфік. Духоўнасць св. Тэрэзы Авільскай, на думку Папы, характарызуецца радасцю ад адкрыцця любові Божай; малітвай, якая дапамагае перамагчы песімізм і нараджае добрыя ініцыятывы; братэрствам і ўдзелам у вырашэнні праблем свету. “Яе містычны досвед не адлучыў яе ад свету, турботаў людзей, але наадварот – даў новы імпульс і адвагу для дзейнасці”, - падкрэсліў папа Францішак.

Св. Тэрэза Авільская жыла ў XVI ст. у Іспаніі. Яна прычынілася да рэфармавання кармелітанскага ордэна, заснавала шэраг новых кляштараў, з’яўляецца аўтарам трактатаў аб містыцы і духоўнасці. У 1970 г. папа Павел VI абвясціў яе Доктарам Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.