2014-10-16 14:15:30

Кардынал Артэга: паслядэбатная справаздача – дакладнае адлюстраванне Сінода


RealAudioMP3 Паслядэбатная справаздача, якая падводзіць вынікі першага тыдня Сінода, “мае некаторыя абмежаванні”, але з’яўляецца дакладным адлюстраваннем таго, што гаварылася сінадальнымі айцамі. Не існуе ніякай рызыкі падзелу паміж удзельнікамі Сінода, сцвярджае кардынал Раблес Артэга, старшыня мексіканскага епіскапата. “Дакумент павінен быць сінтэзам усіх выступленняў, зробленных у сінадальнай залі. Часу на тое, каб зрабіць гэты сінтэз, вельмі мала, і, натуральна, могуць быць недахопы, але гэта часовы тэкст, працоўны дакумент. Зараз у малых групах мы спрабуем вызначыць, якія пытанні, што прагучалі ў залі, не былі адлюстраваны ў дакуменце”, - патлумачыў пурпурат. Пасля гэтага справаздача будзе пададзена на разгляд і галасаванне пленарнага сходу.

На пытанне аб тым, чаго, на ягоную думку, не хапае ў справаздачы, кардынал адказаў так: “Напрыклад, мне здалося, што тэма разведзеных, якія ўступілі ў паўторны саюз, а таксама тэма становішча гомасексуальных асоб гучалі вельмі настойліва. Але існуюць і іншыя сітуацыі, якія раняць сям’ю і сужэнства, ім не было нададзена дастаткова ўвагі.”

Кардынал лічыць, што будучыня пацвердзіць важную ролю Сінода. Стане зразумела, які высілак зрабілі сінадальныя айцы разам з папам Францішкам дзеля таго, каб улічыць усе адказы вернікаў на анкетаванне, структураваць іх і пакінуць адкрытай дарогу для далейшага абмеркавання і паглыблення ў дыяцэзіях.







All the contents on this site are copyrighted ©.