2014-10-15 15:09:53

Кардынал Маркс пра папярэднія вынікі Сіноду


RealAudioMP3 Станоўчыя папярэднія вынікі Сіноду Біскупаў адзначыў старшыня нямецкага епіскапату, кардынал Рэйнхард Маркс. “Мы перажылі адкрытую, сумленную і шырокую дыскусію”, - заявіў ён. На асамблеі былі прадстаўлены самыя розныя пункты гледжання. Паводле іерарха, Сінод інтэнсіўна азнаёміўся з рэальным становішчам сем’яў ва ўсім свеце. “Гэта добра, што гаворка ідзе аб умацаванні ролі мясцовых Касцёлаў у актуальных душпастырскіх пытаннях і аб тым, як мы можам быць бліжэй да сужэнстваў і сем’яў, якія перажываюць распад і праблемы”, - сказаў кардынал. Ён адзначыў існаванне напружанасці паміж тымі сінадальнымі айцамі, якія “ставяць у цэнтр дактрыну, і тымі, якія зыходзяць з жыцця людзей”. “Я вельмі спадзяюся, што мы зможам пайсці наперад з моцным, душпастырска арыентаваным стымулам”, - сказаў іерарх і дадаў, што “Езус не напісаць звод законаў, але паказаў шлях да жыцця”.







All the contents on this site are copyrighted ©.