14 кастрычніка 2014
г. удзельнікі Сінода Біскупаў працавалі толькі ў малых групах, распавёў падчас брыфінгу
кс. Фэдырыка Ламбардзі. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы звярнуў увагу на
тлумачальную дэкларацыю Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў адносна прыроды
і правільнага разумення паслядэбатнай справаздачы – дакумента, апублікаванага па выніках
першага тыдня працы ватыканскай асамблеі, вакол якога ўзніклі пэўныя дыскусіі. “Гэты
тэкст з’яўляецца працоўным дакументам, які абагульняе тэмы выступленняў і дыскусій
першага тыдня. Зараз ён прапанаваны для абмеркавання ўдзельнікамі Сінода ў малых групах”,
- падкрэсліў кс. Ламбардзі. Ён адзначыў таксама, што вынікі працы груп будуць прадстаўлены
ўсім удзельнікам Сінода Біскупаў 16 кастрычніка 2014 г. Іх кароткі змест будзе таксама
апублікаваны для шырокага азнаямлення і разумення дынамікі Сінода.