2014-10-11 11:10:13

Прадстаўнік Святога Пасаду пра перыяд пакаяння для разведзеных


RealAudioMP3 Падчас першага тыдня абмеркаванняў на Сінодзе Біскупаў слова ўзялі 180 сінадальных айцоў і аўдытараў. Таксама выступілі “брацкія дэлегаты” – прадстаўнікі іншых канфесій і традыцый, спецыяльна запрошаныя на асамблею. Адной з прапаноў быў перыяд пакаяння для разведзеных, якія знаходзяцца ў новых саюзах. Гэта адносіцца да тых, хто хоча вярнуцца да паўнаты жыцця ў Касцёле. У гэтым кантэксце прадстаўнік Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, параўнаў гэту прапанову са зменай практыкі, уведзенай папам Піем X. Ён нагадаў, што Святы Айцец дазволіў прыняцце св. Камуніі дзецьмі. “Гэта было расцэнена як нешта зусім рэвалюцыйнае і інавацыйнае для таго часу. Ёсць прыклады мужнасці Пантыфікаў, нават калі яна і тычыцца сітуацый іншых за тую, у якой мы знаходзімся, звязанай з увядзеннем новых правілаў у адносінах да сакрамэнту Эўхарыстыі”, - сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы 10 кастрычніка 2014 г.

На Сінодзе таксама гучалі прапановы аб неабходнасці добрай падрыхтоўкі да сужэнства, таму што, як было падкрэслена, многія, што заключаюць касцёльны шлюб, не ўсведамляюць яго сутнасці і значэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.