2014-10-11 15:45:46

Папа прыме ў Ватыкане прэм’ер-міністра В’етнама


RealAudioMP3 На наступным тыдні, 18 кастрычніка 2014 г., Святы Айцец прыме ў Ватыкане прэм’ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Тан Зунга, паведаміў 11 кастрычніка 2014 г. кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што падчас сустрэчы будзе нададзена ўвага паглыбленню двухбаковых адносін паміж азіяцкай краінай і Апостальскай Сталіцай. 13 кастрычніка в’етнамскі кіраўнік пачынае сваё еўрапейскае турнэ, падчас якога наведае Бельгію, Германію, Італію і ўстановы Еўрапейскага Саюза.







All the contents on this site are copyrighted ©.