2014-10-10 15:11:29

Пантыфік ушануе памяць ахвяраў землятруса на Гаіці


RealAudioMP3 10 студзеня 2015 г. у Ватыкане адбудзецца сустрэча з нагоды пятай гадавіны землятрусу на Гаіці. Папа Францішак пажадаў правесці гэтае мерапрыемства, каб засведчыць салідарнасць з народам і Касцёлам Гаіці, а таксама нагадаць пра неабходнасць матэрыяльнага і духоўнага аднаўлення краіны. Арганізатарамі Дня ў падтрымку Гаіці стануць Папская Рада “Cor Unum” і Папская камісія па справах Лацінскай Амерыкі – ватыканскія ўстановы, якія здаўна аказваюць падтрымку насельніцтву Гаіці. Каштоўны ўнёсак мясцовага Касцёла ў галіну адукацыі, аховы здароўя і дабрачыннасці былі падкрэслены падчас сустрэчы папы Францішка з Прэзідэнтам Гаіці Мішэлям Мартэі 24 лютага 2014 г.

Нагадаем, што магутны землятрус ударыў па Гаіці 12 студзеня 2010 года. Ахвярамі стыхіі сталі каля 230 тыс. чалавек, больш за 300 тыс. былі параненыя, 1,5 млн засталіся без даху над галавой. Порт-о-Прэнс аказаўся практычна цалкам разбураны. Нягледзячы на дапамогу міжнароднай супольнасцю, сітуацыя на Гаіці палепшылася не нашмат: краіна выйшла з надзвычайнага становішча, але ранейшыя праблемы не знайшлі справядлівага і раўнапраўнага вырашэння. Гаіці застаецца краінай з нізкім індэксам развіцця, распаўсюджанай беднасцю, адсутнасцю харчовай бяспекі і вялікай рызыкай прыродных катастроф.







All the contents on this site are copyrighted ©.