2014-10-09 14:52:40

Ватыканскі кардынал супраць спрашчэння працэдур прызнання несапраўднасці сужэнства


RealAudioMP3 Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, не з’яўляецца прыхільнікам спрашчэння і паскарэння працэдур, звязаных з прызнаннем несапраўднасці сужэнства. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё 9 кастрычніка 2014 г. На думку амерыканскага пурпурата, у такой важнай тэме, якая тычыцца, між іншым, збаўлення асобы, трэба, каб “першапачатковае рашэнне пацвярджалася таксама і вышэйстаячымі інстанцыямі”. Паводле кардынала Бёрка важную ролю ў дадзенай сферы грае таксама кваліфікацыя суддзяў. “Калі ёсць добра падрыхтаваны персанал, гэты працэс не цягнецца доўга”, - сказаў ён.

Сінод павінен прадэманстраваць прыгажосць сужэнства, паказаць яго як удзел у любові Айца, і Сына, і Святога Духа, а не засяроджвацца выключна на складаных сітуацыях, лічыць кардынал Бёрк. Пурпурат выказаў падтрымку шматлікім парам, якія спрабуюць увайсці у “вузкую браму” сужэнства, даючы сведчанне аб яго прыгажосці.








All the contents on this site are copyrighted ©.