2014-10-07 13:29:54

Святы Айцец паедзе ў Францыю


RealAudioMP3 Пантыфік жадае здзейніць Апостальскае падарожжа ў Францыю ў 2015 г., паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Гэта навіна была агучана ў сувязі з апублікаваннем афіцыйнай праграмы іншага візіту Францішка, у Страсбург 25 лістапада 2014 г. Праз паўтара месяца Папа наведае дзве ўстановы: Еўрапейскі парламент і Савет Еўропы, і выступіць там з прамовамі. Ён не плануе больш ніякіх сустрэч, таму адразу пасля звароту да парламентарыяў і праваабаронцаў вернецца ў Рым, паведаміў прадстаўнік Святога Пасаду. Францішак стане другім Пантыфікам, пасля св. Яна Паўла ІІ, які наведае гэтыя структуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.