2014-10-06 13:58:51

Біскупы Еўропы: сям’я – не праблема, а рэсурс для кантынента


RealAudioMP3 Сям’я – гэта не праблема, але рашэнне для Еўропы, гаворыцца ў заключным паведамленні Рады біскупскіх Канферэнцый Еўропы, штогадовае пасяджэнне якой праходзіла ў Рыме 2-4 кастрычніка 2014 г. на тэму “Сям’я: сапраўдны рэсурс для Еўропы”. У форуме, які адбыўся ў вігілію ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, прымалі ўдзел прадстаўнікі епіскапатаў з краін еўрапейскага кантынента. Сям’я, на думку іерархаў, з’яўляецца неад’емнай крыніцай для грамадстваў Старога кантынента, бо складае яго чалавечы капітал. Перад абліччам выклікаў, якія кідае сям’і і сужэнству сучасная індывідуалістычная культура, неабходна ўмацаванне душпастырства, ўважлівага да кожнага з членаў сямейнай ячэйкі, гаворыцца ў паведамленні.

Падчас форума, акрамя іерархаў, выступілі таксама некаторыя эксперты: навукоўцы, палітыкі і сужэнская пара. Па выніках дыскусій, еўрапейскія біскупы заклікалі ўрады дзяржаваў да ўсведамлення патынцыялу сем’яў і неабходнасці іх абароны ад рознага кшталту сучасных ідэалогій. Звярталася увага на каштоўнасць сем’яў для ўсяго грамадства.

Пленарная асамблея Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы адбудзецца 11-16 верасня 2015 г. у Святой Зямлі, па запрашэнні Лацінскага Патрыярха Іерусаліма Фуада Тваля, гаворыцца ў паведамленні структуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.