2014-10-03 10:01:57

Прэфект кангрэгацыі перад Сінодам: біскупы не падзелены на партыі


RealAudioMP3 Паведамленні СМІ аб падрыхтоўцы да Сіноду Біскупаў могуць стварыць уражанне, што біскупы і кардыналы падзелены паміж сабой на партыі, а Папа атаясамліваецца з адной з іх, сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў на пленарнай асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, якая ў гэтыя дні праводзіла сваё пасяджэнне ў Рыме. Кардынал Марк Уэле падкрэсліў, аднак, што “такая логіка канфрантацыі, уласцівая палітычнаму асяроддзю, чужая для вобразу мыслення Хрыста і Касцёла”. Таму, “варта яе пазбягаць”, калі ёсць жаданне адэкватна прадставіць мэты сінадальнага сходу.

Канадскі кардынал выказаў радасць па прычыне незвычайнай цікавасці і шматлікага ўдзелу у перадсінадальных кансультацыях, а таксама інавацый у правядзенні самаго Сіноду, дзве фазы якога дазволяць паглыбіць пытанні, што тычацца сям’і і сужэнства, і “забяспечыць больш глыбокае прыняцце вучэння Касцёла ў гэтай сферы”.

Падчас першага этапу асамблеі будзе прадстаўлены бягучы стан душппастырства сем’яў. Аднак, па словах прэфекта Кангрэгацыі, вырашальным выклікам падчас гэтай фазы будзе не тэматыка, а метадалогія, г.зн. спосаб уздымання тэмы і яе абмеркавання. Улічваючы павышаныя чакання, сёлетняе пасяджэнне Сінода будзе паспяховым толькі ў атмасферы сапраўднага ўзаемнага слухання і супольнага імкнення да таго, каб пачуць, “што Дух кажа Касцёлу” праз сведчанні мясцовых супольнасцяў па ўсім свеце. Толькі атмасфера малітвы і канструктыўнага дыялогу дазволіць “разам убачыць вачыма міласэрных пастыраў” радасць і боль сужэнстваў і сем’яў. Паводле кардынала, Божая воля ў тым, каб глыбокая камунія паміж біскупамі і іх свабода слова не знаходзіліся пад ціскам любога роду тэндэнцый.







All the contents on this site are copyrighted ©.