2014-10-03 12:11:43

Папа: трэба бароцца за Хрыстовае збаўленне


RealAudioMP3 Вера ў Езуса, Які прыносіць сапраўднае збаўленне чалавецтву, або спадзяванне на “чалавечыя запаведзі”, гэта дылема стаіць перад сённяшнім чалавекам, адзначыў папа Францішак 3 кастрычніка 2014 г. падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Адзінае жаданне Бога, збавіць чалавецтва, але праблема ў тым, што часцяком сам чалавек хоча дыктаваць правілы збаўлення, звярнуў увагу Пантыфік.Паводле яго, гэта парадокс шматлікіх драматычных старонак Бібліі, што дасягае сваёй кульмінацыі ў зямным жыцці Хрыста. Менавіта гэтым можна патлумачыць “моцныя дыялогі” Езуса з кіруючым класам Ізраіля, які жадаў свайго ўласнага шляху да збаўлення. Францішак нагадаў, што “народ веры” тым і адрозніваецца ад старазапеветных фарысеяў, што імкнецца зразумець і прыняць збаўленне, якое прынёс Езус. Пантыфік перасцярог вернікаў ад небяспечнай “аўтаноміі” ад Божага плану збаўлення чалавека і назваў яе сапраўднай драмай. Толькі Хрыстус з’яўляецца Настаўнікам сапраўднага збаўлення, падкрэсліў ён і заклікаў кожнага задаць сабе пытанне, ці не хаваецца ён “пад дахам” прадпісанняў і запаведзяў, створаных самім чалавекам? Гэта фальшывае адчуванне бяспекі нібыта “паглынае” збаўленне, якое дае Езус, звярнуў увагу Францішак і заклікаў бароцца за Хрыстовае збаўленне.







All the contents on this site are copyrighted ©.