2014-10-03 15:14:43

Генеральны сакратар Сіноду распавеў пра склад удзельнікаў асамблеі


RealAudioMP3 У бліжэйшую нядзелю распачнецца ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду Біскупаў, якая будзе прысвечана пытанням сям’і і сужэнства. Падчас брыфінгу, які адбыўся 3 кастрычніка 2014 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы, Генеральны сакратар Сіноду кардынал Ларэнца Балдзісэры распавеў, між іншым, пра склад удзельнікаў гэтага форуму. У Сінодзе прыме удзел 191 Сінадальны Айцец. Сярод іх будуць: 61 кардынал, 1 Патрыярх-кардынал, 7 Патрыярхаў, 1 Вярхоўны арцыбіскуп, 67 арцыбіскупаў, 47 біскупаў, 1 дапаможны біскуп, 1 прэлат і 6 кансэкраваных асобаў. Чакаюцца ўдзельнікі з пяці кантынентаў, у тым ліку 42 – з Афрыкі, 38 – з Амерыкі, 29 – з Азіі, 78 – з Еўропы і 4 – з Акіяніі. Акрамя таго, у асамблеі будуць удзельнічаць прадстаўнікі розных культур і рэлігій: 16 экспертаў, 38 аўдытараў, 8 дэлегатаў іншых канфесій. Асабліва значная роля адведзена 12 сужэнскім парам, бацькам і галовам сем’яў. Удзельнікі мерапрыемства будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы і душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй, у кантэксце евангелізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.