2014-10-02 13:30:01

Сінод Біскупаў: генеральны рэлятар пра выклікі для сучаснай сям’і


RealAudioMP3 Генеральны рэлятар III Надзвычайнай сессіі Сінода Біскупаў кардынал Пэтэр Эрдо даў інтэрв’ю італьянскаму парталу www.rossoporpora.org. Ён падкрэсліў, што асноўнай тэмай діскусіі стануць каштоўнасці. На яго думку, трэба весці дыялог з сучаснымі мужчынамі і жанчынамі, каб “евангельскія каштоўнасці былі для іх не толькі прымальнымі, але і прывабнымі, здольнымі зрабіць наша жыццё шчаслівым”. Трываласць сям’і вызывае заклапочанасць у шматлікіх рэгіёнах свету, многія чакаюць ад Касцёла канкрэтных парад. На пытанне аб тым, ці не паўплывае Сінод на ўспрыманне непарыўнасці сужэнства, пурпурат адказаў, што большасць католікаў добра ведае аб сакрамэнтальнасці сужэнства, якое не можа быць разарвана па жаданні сужэнцаў. Але часам існуе разрыў паміж прыманнем той ці іншай каштоўнасці і яе практыкаваннем у жыцці. Так адбываецца і з хрысціянскімі сужэнствамі, аб чым сведчыць велізарная колькасць разводаў, прынамсі, у Еўропе.

Адказваючы на пытанне аб Святой Камуніі для асоб, якія развяліся і жывуць у несакрамэнтальных саюзах, кардынал адзначыў, што згодна з апытаннем, у большасці краін гэтыя асобы не выказваюць аніякага жадання вярнуцца да гэтай практыкі. Многія з іх узялі шлюб у Касцёле, але потым не удзельнічалі ў касцёльным жыцці. Для іх пытанне аб Святой Камуніі не ўяўляе сабой праблему. Але для тых людзей, якія прыйшлі да веры пасля разводу і заключэння другога саюзу, прызнанне несапраўднасці першага сужэнства можа азначаць магчымасць “сапраўднага псіхалагічнага і пастырскага ачышчэння”.


Глабальнай праблемай, на думку кардынала, з’яўляецца рост колькасці сужыццяў без шлюбу. Асноўнай прычынай таму служыць тое, што людзі ўсё больш пазбягаюць звароту да розных устаноў і інстытутаў. Напрыклад, у некаторых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дамінуе “пост-савецкая ментальнасць”, якой уласціва глыбокая абыякавасць да інстытутаў.

Гэта праблема тычыцца як сужэнстваў, так і пахаванняў: шмат людзей больш не хаваюць сваіх памерлых, а “захоўваюць іх попел у пластыкавым пакеце ці шафе або развейваюць яго па ветру”. На думку кардынала Эрдо, сужэнства, сям’я, смерць маюць не толькі духоўнае, але і сацыяльнае значэнне: для грамадства вельмі важна хаваць памерлых на могілках, захоўваць і шанаваць іх памяць. Калі ж попел развейваецца па ветру, можа з’явіцца ўражанне, што “жыццё асобы не мае ніякага значэння для грамадства, для яго будучыні”.

Трэцяя надзвычайная асамблея Сіноду Біскупаў па душпастырскай апецы сем’яў у кантэксце новай евангелізацыі пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.