2014-10-01 12:38:34

Кардынал нагадаў на форуме Сусветнай гандлёвай арганізацыі пра існаванне няроўнасці


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады “Iustitia et pax”, кардынал Пітэр Тарксан, звярнуў увагу на этычную складаючую свабоднага гандлю. На яго думку, гэта сфера не можа абстрагавацца ад адказнасці і сацыяльнай справядлівасці, не павінна спрыяць сацыяльнай маргіналізацыі. Пасланне ватыканскага іерарха было прачынага на цырымоніі адкрыцця форуму Сусветнай гандлёвай арганізацыі, які праходзіць у Жэневе 1-3 кастрычніка 2014 г. Свабодны гандаль можа павінен быць падпарадкаваны “патрабаванням сацыяльнай справядлівасці”, нагадаў кардынал. Гэты прынцып, на яго думку, не паважаецца, калі існуюць дамінуючыя сілы, якія пераўтавараюць свабодную канкурэнцыю ў эканамічную дыктатуру, калі парушаецца годнасць чалавека, закрываюцца вочы на агульнае дабро і дабро чалавецтва, пагаршаецца сітуацыя з размеркаваннем рэсурсаў, не вырашаецца праблема беспрацоўя і пашыраецца гандаль людзьмі або сучасныя формы рабства, калі слабыя і безабаронныя выключаюцца з эканамічнага жыцця.

На думку кардынала Тарксана, Сусветная гандлёвая арганізацыя грае значную ролю у спрыянні больш справядлівым эканамічным адносінам. Паўтараючы словы папы Францішка, ён пажадаў, каб “фарміраваўся новы палітычны і прадпрымальніцкі менталітэт, здольны глядзець на эканамічную і фінансавую дзейнасць праз прызму па-сапраўднаму гуманнай этыкі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.