2014-09-30 11:34:41

У Рыме збяруцца нунцыі з Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Апостальскія нунцыі, якія прадстаўляюць Святы Пасад на Блізкім Усходзе, збяруцца ў Ватыкане 2-4 кастрычніка 2014 г. Яны сустрэнуцца з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята і папам Францішкам. У апошні дзень ватыканскага пасяджэння па праблеме Блізкага Усходу да іх далучацца: кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін; субстытут Святога Пасаду, арцыбіскуп Анджэла Бэчу, і сакратар па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Прысутнічаць будуць таксама кіраўнікі і супрацоўнікі ватыканскіх дыкастэрый, якія займаюцца блізкаўсходнімі пытаннямі: з кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, Папскіх рад па міжрэлігійным дыялогу, спрыяння хрысціянскаму адзінству, пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, “Iustitia et Pax” і “Cor Unum”.

На спатканні будуць прысутнічаць нунцыі ў Іарданіі і Іраку; Іране; Ліване; Егіпце; Ізраілі, Іерусаліме і Палестыне; Сірыі і Турцыі, а таксама пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку і Жэневе, і пры Еўрапейскім Саюзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.