2014-09-30 10:54:28

Святы Пасад у ААН: патрэбна аднаўленне дзейнасці супраць тэрактаў


RealAudioMP3 Каб захаваць мір у свеце, ёсць неабходнасць у аднаўленні актыўнасці ААН супраць тэрактаў, заявіў 29 верасня 2014 г. на 69-м пасяджэнні Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку, прысвечанай цяперашняму крызісу ў свеце, кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Цэнтральнай тэмай выступлення ватыканскага іерарха быў пераслед хрысціян і прадстаўнікоў меншасцяў. Святы Пасад чакае ад Арганізацыі хуткіх дзеянняў па спыненні агрэсіі і прапарцыянальным прымяненні сілы для абароны найбольш уразлівых слаёў насельніцтва. У сваім выступленні кардынал не прамінуў выказаць расчараванне тым, што да гэтага часу міжнародная супольнасць характарызуецца супярэчлівасцю меркаванняў, і нават маўчаннем, у сувязі з канфліктамі ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

“Тут з вамі сёння, я не магу не сказаць пра многіх хрысціян і прадстаўнікоў этнічных меншасцяў, якія ў апошнія месяцы пацярпелі страшны пераслед у Іраку і Сірыі. Іх патрабаванні павінны нараджаць у нас пастаяннае імкненне паважаць і цаніць годнасць кожнага чалавека, як жаданую і закладзеную Богам”, - падкрэсліў кардынал Паралін. Іерарх звярнуў увагу на важнасць адзінства дзеянняў у імя агульнага дабра і адмовы ад блакавання рашэнняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый асобнымі краінамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.