2014-09-28 13:14:07

Святы Айцец адзначыў важнасць сустрэчы паміж пакаленнямі


RealAudioMP3 Кульмінацыяй свята пажылых людзей, якое прайшло 28 верасня 2014 г. у Ватыкане, стала Эўхарыстыя, якую папа Францішак цэлебраваў на плошчы св. Пятра, разам з амаль сотняй пажылых святароў з розных краін свету. У сваёй гаміліі, каментуючы евангельскі фрагмент пра наведванне Паннай Марыяй яе пажылой сваячкі Альжбеты, Пантыфік засяродзіўся на тэме сустрэчы паміж пакаленнямі. Францішак заўважыў, што сёння моладзі ўласціва імкненне да незалежнасці ад бацькоў і разарвання сувязі. Але, на яго думку, калі сустрэча паміж пакаленнямі не аднаўляецца, не знаходзіць новай, плённай раўнавагі, гэта прыводзіць да вялікага абяднення народу, а свабода, якая пануе ў грамадстве становіцца фальшывай і амаль заўсёды пераўтавараецца ў аўтарытарызм. Іншы прыклад дае Панна Марыя, якая стаўшы Маці Месіі, “адчуўшы імпульс любові Божай, якая ў ёй уцелаўлялася, пабегла да сваёй пажылой сваячкі”.

У яе доме, Панна Марыя магла пачуць словы малітвы і ўдзячнасці Богу, адзначыў Папа. “Мудрасць Альжбеты і Захарыі ўзбагаціла яе маладую душу; яны не былі эспертамі ў мацярынстве і айцоўстве, бо для іх гэта была першая цяжарнасць, але былі экспертамі ў веры, эспертамі ў Богу, экспертамі ў надзеі, якая паходзіць ад Яго; менавіта гэтага свет патрабуе ва ўсе часы. Марыя здолела выслухаць гэтых пажылых і поўных здзіўлення бацькоў, усвядоміла скарб іх мудрасці, якм стаў каштоўным для яе – яе шляху жанчыны, жонкі, маці”, - сказаў Папа. Святы Айцец падкрэсліў, што будучыня народаў патрабуе сустрэчы паміж пакаленнямі і ўзаемнага абмену паміж імі.

Пасля Эўхарыстыі і перад малітвай “Анёл Панскі” папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца аб плёнах ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, якая будзе прысвечана тэме сям’і і сужэнства.









All the contents on this site are copyrighted ©.