2014-09-27 11:47:14

Ватыканскі прэлат нагадаў аб праве на супраціў сумлення


RealAudioMP3 Святы Пасад заклікаў паважаць права на супраціў сумлення медыцынскіх работнікаў. Сакратар Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, кс. прэлат Жан-Мары Мупэндавату, заявіў 25 верасня 2014 г. у Дубліне аб частай дыскрымінацыі з боку медыцынскіх кіраўнічых структур супрацоўнікаў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у здзяйсненні абортаў па меркаваннях сумлення. У некаторых краінах медсёстры, якія адмовіліся ад удзелу ў праграмах, што спрыяюць абортам, баяцца страціць свае працоўныя месцы або не быць прынятымі на працу, адзначыў святар. Ён выступіў на Сусветным кангрэсе “Міжнароднага каталіцкага камітэту медсясцёр і медыка-сацыяльных памочнікаў” у ірландскай сталіцы. Прадстаўнік Святога Пасаду заклікаў удзельнікаў да мужнага спрыяння абароне жыцця. Медыцынскі работнік павінен быць “слугой і захавальнікам жыцця”, - падкрэсліў кс. Мупэндавату.







All the contents on this site are copyrighted ©.