2014-09-26 13:19:22

Кастрычніцкі графік сустрэч і мерапрыемстваў папы Францішка


RealAudioMP3 У наступным месяцы Святы Айцец правядзе ў Ватыкане шэраг важных сустрэч і мерапрыемстваў. У суботу, 4 кастрычніка 2014 г., у вігілію адкрыцця ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, якая будзе прысвечана пытанням сям’і і сужэнства, папа Францішак прыме ўдзел у малітоўным чуванні ў інтэнцыі паспяховага правядзення гэтага форума. 12 кастрычніка ён сустрэнецца з вялікай дэлегацыяй пілігрымаў з Квебеку, якія прыбудуць у Рым з нагоды св. Імшы падзякі за кананізацыю двух святых, заснавальнікаў мясцовага Касцёла: Францішка дэ Лаваля і Марыі ад Уцелаўлення. Літургія пройдзе ў ватыканскай базыліцы і стане кульмінацыяй пілігрымкі па месцах звязаных з жыццём гэтых святых, якая распачнецца 6 кастрычніка ў парыжскім касцёле Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, дзе ў 1658 годзе св. Францішак дэ Лаваль атрымаў біскупскае пасвячэнне.

У нядзелю, 19 кастрычніка, Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю на заканчэнне ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў. Падчас яе адбудзецца беатыфікацыя папы Паўла VI.

20 кастрычніка Пантыфік прыме ўдзел у кансісторыі, на якім будуць разглядацца пытанні звязаныя з кананізацыяй некаторых благаслаўлёных.








All the contents on this site are copyrighted ©.