2014-09-24 14:24:34

Францішак зацвердзіў у складзе Міжнароднай тэалагічнай камісіі законніцу з Расіі


RealAudioMP3 Святы Айцец зацвердзіў новы склад Міжнароднай тэалагічнай камісіі на бліжэйшыя пяць гадоў. У яе склад увайшлі 30 навукоўцаў і экспертаў у тэалогіі з розных краін і кантынентаў. Cярод іх, упершыню 5 жанчын – тры законніцы і дзве свецкія верніцы. Адна з іх, сястра Аленка Арко – доктар тэалогіі, выкладчыца і навуковы сакратар Вышэйшай духоўнай семінарыі “Марыя Валадарка Апосталаў” у Санкт-Пецярбургу. Павелічэнне колькасці жанчын у складзе Міжнароднай тэалагічнай камісіі “кажа пра іх ўсё больш кваліфікаваную дзейнасць у сферы тэалагічных навук”, падкрэсліваецца ў паведамленні структуры.

Міжнародная тэалагічная камісія займаецца вывучэннем дактрынальных пытанняў вялікай важнасці і актуальнасці, і такім чынам дапамагае Кангрэгацыі Веравучэння, пры якой была заснавана яшчэ ў 1969 г. У склад структуры пастаянна ўваходзяць 30 членаў, якія прызначаюцца на пяцігадовы тэрмін асабіста Пантыфікам па рэкамендацыі прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.