2014-09-24 11:21:05

Святы Пасад пра небяспеку ядзернай зброі


RealAudioMP3 Пра небяспеку ядзернай зброі гаварыў у Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі прадстаўнік Святога Пасаду, кс. прэлат Антуан Камілеры. Яна ўяўляе сапраўдную пагрозу для чалавецтва, і гэта пагроза вырасла ў апошні час. Падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі звярнуў увагу на тры фактары рызыкі. Першы – гэта само распаўсюджванне ядзернай зброі. Другі – яе ўразлівасць да магчымых кібер-атак або чалавечай памылкі. Яшчэ адным фактарам з’яўляецца небяспека такой зброі, калі яна трапляе у рукі тэрарыстаў.

Усведамленне разбуральнага патэнцыялу ядзернай зброі ставіць пад пытанне сцвярджэнне аб эфекце стрымлівання ад самаго факту наяўнасці такога роду арсеналу. Таму застаецца актуальным пастулат ядзернага раззбраення, уключаючы стварэнне зоны, свабоднай ад гэтай зброі на Блізкім Усходзе, сказаў прадстаўнік Святога Пасаду.







All the contents on this site are copyrighted ©.